беларускія блогеры на дзіцячых фотаздымках

Абноўлена: 
2009-07-09
Адрас: 
Вітаем Вас у суполцы "Як дзеці: Беларускія блогеры на дзіцячых фотаздымках"!

Час ад часу ў нашых фрэндстужках зьяўляліся дзіцячыя фотаздымкі беларускіх юзэраў. Кожны такі допіс нязьменна выклікаў актыўнае абмеркаваньне і прыносіў безьліч станоўчых эмоцыяў.

З Вашай дапамогаю мы паспрабуем сабраць усе гэтыя кавалачкі нашага дзяцінства разам. Няма розьніцы - колькі Вам год, дзе вы жывяце і на якой мове размаўляеце - тут усе мы як дзеці, усе мы роўныя, усе мы жывём у краіне маленства і мова ў нас адна - дзіцячая :)

Таму ласкава просім у нашую пясочніцу, дзяўчаткі і хлопчыкі! Будзьце паслухмянымі, прачытайце нашыя правілы і паводзьце сябе як належыць, каб ня крыўдзіць адно аднаго, а то прыйдзе дзядзька модэр і вушы надзярэ. Прачыталі? Далучайцеся! Скануйце і выстаўляйце свае дзіцячыя фотаздымкі, дзяліцеся радасьцю зь іншымі.

Правілы карыстаньня суполкай

1. Дазволеныя да зьмяшчэньня фотаздымкі асобаў ва ўзросьце да 12 год на момант здымкі.
2. Хаця б адна асоба, выяўленая на фотаздымку, мае мець аккаўнт у LJ.
3. Пазначэньне аккаўнту выяўленай асобы абавязковае.
4. Назва аккаўнта (і год здымкі - факультатыўна) пазначаецца ў цэтліках (tags, тэгі). Прыклад: 1990, szturmavik.
5. Выявы памерам больш за 600х400 (400х600) пікселаў зьмяшчаць забараняецца.
6. У выпадку, калі допіс утрымлівае некалькі фотаздымкаў, усе за выключэньнем першага маюць быць схаваныя пад lj-cut.
7. Мовы суправаджаючых тэкстаў да фота - беларуская/руская.
8. Суполка створана выключна для публікацыі дзіцячых фотаздымкаў. Допісы, якія не датычыцца тэмы суполкі, будуць выдаляцца.
Па альфабэту
A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z А Б В Г Д Е Ж З І И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Я