
Беларускае ЖЧ TRANCE Кам'юніці TRANCE_BY
Belarussian LiveJournal TRANCE Community TRANCE_BY
Кам'юніці створана ў верасні 2006 года.
Асноўныя мэты:
Распаўсюд інфармацыі пра музычны накірунак, культуру і стыль жыцця TRANCE сярод беларускіх карыстальнікаў Жывога Часопісу і папулярызацыя гэтай культуры.
Інфармаванне аматараў трансу аб апошніх падзеях TRANCE жыцця Беларусі і свету.
Аб'яднанне аматараў трансу розных накірункаў у межах адной суполкі дзеля больш зручнага абмену інфармацыяй, музыкай, музычнымі досведамі.
Абмеркаванне TRANCE жыцця Беларусі і садзейнічанне яго пашырэнню і ўзмацненню.
Правілы кам'юніці:
TRANCE_BY – гэта адкрытае і свабоднае кам'юніці, да якога могуць далучыцца ўсе жадаючыя павялічыць досвед ці ўпершыню адчыніць для сабе свет транс-музыкі і культуры.
Да ўвагі прымаецца любая інфармацыя, якая датычыць стылю TRANCE і з'яўляецца цікавай для беларусаў. Інфармацыя пра астатнія стылі музыкі, у тым ліку любой электранічнай, будзе выдаляцца без папярэджвання.
Асноўнымі мовамі кам'юніці з'яўляюцца беларуская, руская, ангельская. Пажаданай мовай з'яўляецца беларуская, бо суполка прызначана ў першую чаргу для беларусаў. Паведамленні на іншых мовах будуць выдаляцца, акрамя каментаў.
Сардэчна запрашаем далучыцца да цудоўнага свету самай лепшай музыкі ў свеце!
