Фан-клуб перадачы Падарожжы Дылетанта

Абноўлена: 
2009-07-29
Адрас: 
boomp3.com

Харызматычны расказчык пра беларускія мястэчкі, вёсачкі і гарады. Вандруе па ўсёй Беларусі, каб даведацца і распавесцi гледачам пра таленавітых і цікавых асоб з гісторыі краіны. Яго падарожжы суправаджаюць легенды, казкі, паданні ды байкі. Яго вандроўкі насычаны смакам розных эпох, пахам каларытнейшых пейзажаў.
Дзе б ён ні быў, куды б ні заехаў – там заўсёды будзе старажытны волат-дуб, магутны палац і прыгожая гісторыя кахання. Ад яго нават прывіды схавацца не могуць. Ён паходзіць, паглядзіць, прыслухаецца навокал – а потым абавязкова вам пра ўсёе-тое распавядзе: і пра Бону Сфорца, і пра старога дзеда, і пра войны, і пра вяселлі, раскажа, адкуль назва тая-сяя з’явілася, і што трэба зрабіць, каб той ці іншай хваробай не захварэць.
А самае галоўнае – ён заўсёды рады, калі разам з ім вандруе шмат людзей, і чым больш – тым лепей!


Вядучы – Юрась Жыгамонт.
Эфір – па суботах у 14:30 на канале СТВ. (ён пастаянна змяняецца. лепш глядзіце праграму)
______________________________________
* Усе гэтыя ды іншыя Падарожжы вы можаце знайсьці на сайце http://belarus-live.tv/
* Свае лісты да аўтараў праграмы пакідайце на гэты e-mail: diletant@tut.by
Па альфабэту
A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z А Б В Г Д Е Ж З І И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Я