На тутэйшых прасторах пачутае

Абноўлена: 
2009-06-01
Адрас: 
Суполка "На тутэйшых прасторах пачутае" фіксуе выпадкова падслуханыя размовы жыхароў Беларусі. Нас цікавіць усё, што было неўпрыцям пачута на гарадзкім бруку, у грамадзкім транспраце, пажыўных месцах ці яшчэ недзе. Забаўныя і сумныя, трывіяльныя і дзіўныя – гэтыя размовы (фрагмэнты размоваў) разам ствараюць стэрэаскапічны малюнак нашае сучаснасьці. Калі Вы жадаеце стаць летапісцам тутэйшай паўсядзённасьці, то сьмела далучайцеся да суполкі.

Асноўная мова суполкі – беларуская (ва ўсіх варыянтах). Па-беларуску мусяць афармляцца назвы допісаў (пастоў), умоўныя імёны пэрсанажаў (удзельнікаў размоваў), рэмаркі, пазнакі аб месцы, дзе размова была падслухана. У перадачы саміх размоваў таксама могуць выкарыстоўвацца трасянка, расейшчына ці іншыя мовы ў залежнасьці ад кантэксту.

Допіс (пост) абавязкова павінен мець назву (загаловак) і пазнаку аб месцы, дзе размова (рэпліка) была падслухана. Сам допіс афармляецца ў адвольнай форме.
Па альфабэту
A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z А Б В Г Д Е Ж З І И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Я