Абноўлена:
2008-12-12
Адрас:
* задзіночыць беларускамоўных студэнтаў-праўнікаў краіны (перадусім юрыдычнага факультэту й аддзяленьня міжнароднага права факультэту міжнародных стасункаў БДУ), а таксама практыкуючых юрыстаў і тэарэтыкаў права, што імкнуцца спрыяць паўставаньню НАЦЫЯНАЛЬНАЕ школы права;
* запачаткаваць/працягнуць традыцыю беларускамоўнае юрыдычнае аналітыкі, асабліва ў тых галінах, дзе выкарыстаньне роднае мовы да гэтага часу было фрагмэнтарным (цывілістыка, гаспадарчае, працоўнае права й д.п.);
* прэзэнтаваць трыбуну для маладых адмыслоўцаў з права й паліталёгіі, не абцяжараных абэрацыямі каляніяльнага мысьленьня;
* стварыць прэцэдэнт рэгулярных навінаў і аналітычных артыкулаў з права на беларускай мове;
* прадстаўленымі тэкстамі, праз актыўнае абмеркаваньне на форуме ды арыгінальны аўтарскі Інтэрнэтавы слоўнік паступова распрацоўваць і папулярызоўваць сучасную беларускую юрыдычную й паліталягічную тэрміналёгію;
* абменьвацца досьведам працы з надзённымі праблемамі айчыннага заканадаўства й супольна практыкавацца шляхам спробаў оn-line кансультаваньня на адпаведным форуме сайту.
