Пражэктар Асі Сямнаццаць

Абноўлена: 
2009-06-20
Адрас: 
Прыхільнікі вядомай прадстаўніцы беларускай літаратурнай крытыкі і журналісткі Асі Паплаўскай аб'ядналіся вакол гэтай суполкі, каб стварыць фэнскі праект "Пражэктар Асі Сямнаццаць". Яго мэта - асьвятленьне тых аспэктаў шматграннай і мэтанакіраванай дзейнасьці куміра, якія празь яе надзвычайную занятасьць і загружанасьць не знаходзяць адлюстраваньня на яе блогу.



Ася ПАПЛАЎСКАЯ (нар. 17 мая 1988, г. Таржок, Расія), журналістка, літаратурны крытык.

Студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ. Распрацоўвае тэму «Суб'ектыўны фактар у беларускай літаратурнай крытыцы». Рэдактар інтэрнэт-часопіса www.uff-by.org, вядучая рубрык «Літаратура», «Культура». Старшыня суполкі пра сучасную беларускую літаратуру suc_biel_lit.

Друкуецца ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Літаратурная Беларусь», часопісе «Дзеяслоў» і некаторых іншых выданнях. Укладальнік і дызайнер календара на 2009 год «Бацькі дзяржаўнасьці Беларусі».

Лаўрэат гарадской навукова-практычнай канфэрэнцыі (секцыя руская філалогія), перамагла з навукова-практычнай працай «"Дуэль" в "одном из мрачных мест России" (А. П. Чехов)» (даследванне сахалінскага перыяду ў жыцці і творчасці Чэхава, глыбокі аналіз кнігі нататак «Востраў Сахалін», аповесці «Дуэль», параўнанне творчасці дасахалінскага перыяду з паслясахалінскім). Пераможца Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў і магістрантаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь (2 катэгорыя), тэма даследвання — «Суб'ектыўны фактар у пісьменнікай крытыцы (на прыкладзе Л. Галубовіча)». Прызёр шэрагу алімпіядаў па рускай мове і гісторыі.

(Паводле беларускай вікіпедыі)

Праект ажыцьцяўляецца супольна з часопісам "Сямнаццаць"
Па альфабэту
A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z А Б В Г Д Е Ж З І И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Я