Абноўлена:
2009-07-28
Адрас:
Мы не аказваем фінансавай і матэрыяльнай дапамогі дзіцячым установам. Мы займаемся зь дзецьмі. Нашая дзейнасьць рознафарматная, пастаянна наведваем усё болей розных дзіцячых ўстаноў, спрабуем новыя ракурсы і кірункі.
Мы ладзім адукацыйныя, разьвіваючыя і забаўляльныя праграмы, а таксама разнастайныя акцыі, такія як фотаакцыі, “маляванка”, “шукаю сяброў” і г. д. Але галоўнае, што кожны раз мы ладзім маленькае сьвята там, дзе яго вельмі чакаюць, і дорым шчасьце тым, каму яго бракуе).
Мы заўсёды радыя новым людзям, вашым ідэям і прапановам і адкрытыя да супрацоўніцтва.
Каб зьвязацца з намі, пішыце сюды, ці на my.dzieciam@gmail.com

