Абноўлена:
2007-06-03
Адрас:
Наша галоўнае адрозненне ад іх - спецыялізацыя не на навінах і прэсрэлізах, а на кантактах.
Мы запрашаем у першую чаргу прафесійцаў з НЕЗАЛЕЖНЫХ СМІ і грамадзянскіх журналістаў, актывістаў з рэгіёнаў. Калі Вы робіце свой сайт з навінамі, выдаеце самвыдат-газэтку, вядзеце прыватны ці калектыўны блог з навінамі а не проста пра тусінгі і дзяўчат, то гэтае камьюніці створанае для Вас!
Мы толькі адчыніліся, але ўжо праз невялікі час тут можна будзе знайсці амаль любы кантакт, выказаць сваю думку на шырокую аўдыторыю, правесці апытанне сярод журналісцкай эліты Інтэрнэт-Беларусі, нарыць цікавую інфармацыю. Канешне, усё гэта мы плануем зрабіць разам з Вамі! На тое мы і камьюніці. Далучайцеся!
*
У камьюніці забаронены мат, флуд "ні аб чым", абразы.
*
Дазволены гумар, рэклама СМІ-рэсурсаў, выказванне сваіх меркаванняў аб падзеях, абвесткі грамадзянскага характару.
*
Пажаданая беларуская мова. Але іншыя мовы, калі Вас разумеюць, дазваляюцца.
*
Далучэнне да суполкі - прэмадэрацыя. Гэта хутка і зусім не балюча! :)
