Гэта інтэрнацыянальная ЖЖ-супольнасць (літвіны, русіны, беларусы, палякі, габрэі і г.д.) юзераў, якія не прызнаюць безадказных і фальшывых міфаў, праз якія намі спрабуюць маніпуляваць акторы ідэалагічнай сцэны Рэспублікі Беларусь і ўсяго свету (абавязковая тарашкевіца, Кастусь і ягонае касінерскае паўстанне, Ермаловічава "беларуская Літва", беларускі генерал-вызваліцель Булак-Балаховіч, нацыянал-сацыялізм, беларускае войска БКА, Кароль Стах, Тарашкевіч-антыкамуніст, Сувораў-вызваліцель, радаснае ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі, Вільня - беларускі край, рускія РБ "на чамаданах", непазбежнасць гамафіліі ў сучасным свеце, бясконцы рост сусветнай эканомікі, “Эўразьвяз”, гендэр, гламур, Ірак – ядзерная дзяржава і патрон Аль-Каэды ды інш.) супольнасць тых, хто не прымае адраджэнскую, усходне-крэсавую ці паўночна-заходне-краёвую інтэрпрэтацыю сакральных міфаў Адраджэння ды літвінскага Неіснавання, а таксама міфы, створаныя міжнароднымі інфармацыйнымі манаполіямі. Змена пола, канфесійнай або нацыянальнай прыналежнасці – не патрабуюцца. Фармат, такім чынам, досыць шырокі – запрашаюцца да супрацоўніцтва ўсе рацыянальна думаючыя і адказныя людзі, якія разумеюць небяспеку калектыўнага самападману. Мы не хочам хлусіць самі сабе і прытым разумеем, што ўсё роўна можам упадаць у аблуду.