Янка Купала

Абноўлена: 
2007-12-05
Адрас: 
Суполка прысьвечана творчасьці вялікага беларускага паэта Янкі Купалы (Яна Луцэвiча). Створана мною ([info]forion). Нагода для ўтварэньня суполкі — амаль поўная адсутнасьць у Сеціве твораў самага геніяльнага ды найбольш вядомага паэта й драматурга Беларусі. Сорамна, чэснае слова. Канешне, варта б было адвесьці пад яго творчасьць асобны сайт, але гэта я не пацягну фізычна. А ЖЖ-суполка ў самы раз будзе.

Суполка [info]by_kupala прызначана выключна для публікацыі тэкстаў Янкі Купалы, па-беларуску ці ў перакладзе, ды, магчыма, нейкіх навінаў, зьвязаных зь яго імем. Пісаць у суполку пакуль могуць усе зацікаўленыя. Суполка мадэруецца. Прымаюцца запісы наступнага зьместу:
  • Творы Янкі Купалы ўсіх жанраў, на мове арыгіналу ці ў перакладзе на любую іншую мову. Адзін твор на адной мове прымаецца адзін раз. Творы на беларускай мове прымаюцца ў любой артаграфіі. Калі ёсьць прыжыцьцёвая публікацыя і пазьнейшая рэдакцыя аднаго твора, перавага аддаецца першаму варыянту. Доўгія вершы й паэмы трэба хаваць пад lj-cut, асабліва буйныя творы можна адпраўляць па частках.

  • Спасылкі на творы Купалы, што ляжаць на іншых рэсурсах у Сеціве (можна й самі творы дубліраваць у суполцы).

  • Спасылкі на навіны й гістарычныя зьвесткі, што тычацца асобы Янкі Купалы (толькі спасылкі, і толькі на факты — ніякіх эмоцыяў і крытыкі).

У камэнтарах да запісаў — толькі агульныя ўражаньні ды выпраўленьне заўважаных памылак. Спрачайцеся, калі ласка, у іншым месцы — напрыклад, у [info]by_litara.

Запрашаю наведаць, спадзяюся на супрацоўніцтва.
Па альфабэту
A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z А Б В Г Д Е Ж З І И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Я