За адзіную дзяржаўную беларускую мову!

Абноўлена: 
2009-07-31
Адрас: 
14 траўня 1995 году, быў праведзены рэфэрэндум, на які выносіліся пытаньні аб скасаваньні бел-чырвона-белага сьцяга і герба “Пагоня” ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, адмене статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, а таксама аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт.

11 красавіка дзевятнаццаць дэпутатаў апазыцыі БНФ на чале зь Зянонам Пазьняком на знак пратэсту абвясьцілі галадоўку, але былі зьбітыя ў залі парлямэнту і выкінутыя з будынку Дому ўраду. Супраць рэфэрэндуму выступілі шмат якія выдатныя прадстаўнікі інтэлігенцыі, у тым ліку і Васіль Быкаў.

Прызначэньне рэфэрэндуму 1995 году адбылося з парушэньнем Канстытуцыі, законаў і рэглямэнту Вярхоўнага Савету

Рэфэрэндум 1995 году не адпавядаў Канстытуцыі, пра што і было заяўлена яшчэ ў часе абмеркаваньня ў Вярхоўным Савеце.

Рэфэрэндум не адпавядаў і “Закону аб усенародным галасаваньні (рэфэрэндуме)”, дзе сказана, што на плебісцыт не выносяцца пытаньні, якія закранаюць нацыянальныя каштоўнасьці (бел-чырвона-белы сьцяг, герб “Пагоня” і беларуская мова такімі і ёсьць). Пытаньні аб мове і інтэграцыі з Расеяй парушалі частку 3 артыкулу 3 гэтага закону. Да таго ж пытаньні аб сымболіцы і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт ня мелі юрыдычнай дакладнасьці і не давалі магчымасьці атрымаць дакладны адказ.

Прызначэньне рэфэрэндуму адбылася з парушэньнем рэглямэнту Вярхоўнага Савету (19 дэпутатаў былі зьбітыя). Сам працэс рэфэрэндуму таксама праходзіў з парушэньнем пакету законаў – “Аб рэфэрэндуме”, “Аб статусе дэпутатаў” і іншых.

Напрыклад, апанэнты Лукашэнкі ня мелі доступу да СМІ (рэфэрэндум супаў з выбарамі ў Вярхоўны Савет, але ўсе згадкі пра рэфэрэндум у выступах апазыцыйных кандыдатаў выразаліся), і насельніцтва ня мела магчымасьці, як таго патрабуе закон, атрымаць поўную інфармацыю па ўсіх чатырох пытаньнях і прыняць узважанае рашэньне.

Мелі месца і зафіксаваныя назіральнікамі фальсыфікацыі на ўчастках беспасярэдне 14 траўня.

Усё гэта дало магчымасьць дэпутатам БНФ адразу пасьля рэфэрэндуму заявіць, што дэ-юрэ бел-чырвона-белы сьцяг і “Пагоня” застаюцца дзяржаўным сымбалямі.

Дарэчы, вынікаў рэфэрэндуму 1995 году Вярхоўны Савет 12-га скліканьня так і не зацьвердзіў. Гэта зрабіў толькі ў 1996 годзе Вярхоўны Савет 13 скліканьня. А празь некалькі месяцаў Лукашэнка скарыстаўся пунктам аб праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт.

Для вяртаньня нацыянальных сымбаляў даволі будзе прыняць пастанову аб непрызнаньні вынікаў рэфэрэндуму 1995 году

http://by.danas.org/content/Article/757714.html

free counters
Па альфабэту
A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z А Б В Г Д Е Ж З І И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Я