Абноўлена:
2007-01-30
Адрас:
Мы перакананыя, што здрада ідэалам Свабоды, недахоп Свабоды, адыход ад Свабоды непазьбежна прывядзе да дэградацыі нашага грамадзтва. Таму – мы за Свабоду!
Наша мэта – вызваленьне Беларусі ад дыктатуры. Мы не чакаем і дзейнічаем цяпер. Мы – грамадзянская ініцыятыва без начальнікаў і падначаленых, якая працуе праз абмен ідэямі, досьведам і ведамі.
Удзельнікам кампаніі “За Свабоду” можа быць асоба ці група асобаў, якая падзяляе нашыя ідэі і ўдзельнічае ў іх рэалізацыі.
Дзейнасьць кампаніі “За Свабоду” грунтуецца на вашай ініцыятыве. Мы верым у нашыя ўласныя сілы і здольнасьці. Менавіта ад нашых дзеяньняў і ініцыятыўнасьці кожнага прыхільніка свабоды залежыць будучыня Беларусі.
Знаёмьцеся з матэрыяламі, дасылайце свае прапановы і дзяліцеся ідэямі. Далучыцеся да нас і рабіце свабоду сёньня!
Нас з вамі шмат! Мы – ЗА СВАБОДУ!
