ЖЖ суполка прыхільнікаў Партыі БНФ

Абноўлена: 
2009-07-12
Адрас: 
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ (Партыя БНФ) зьяўляецца палітычнай і юрыдычнай пераемніцай Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» (БНФ), шырокага палітычнага руху, заснаванага ў кастрычніку 1988 г., і Партыі БНФ, заснаванай ў 1993 г. Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне» заснавалі беларускія інтэлектуалы Васіль Быкаў, Міхась Дубянецкі, Зянон Пазьняк і іншыя ў Менску.

26 верасьня 1999 г. 4-ты зьезд Партыі БНФ прыняў новую (удакладненую) назву - Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ (скарочаная назва - Партыя БНФ). Зянон Пазьняк быў зноў абраны Старшынём Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ.

Партыя БНФ грунтуецца на ідэалёгіі Беларускага Адраджэньня і народна-кансэрватыўных каштоўнасьцях беларускай палітычнай культуры. Партыя БНФ ажыцьцяўляе сваю палітычную праграму шляхам прапаганды ідэй і ўдзелу ў фармаваньні канстытуцыйных ворганаў дзяржаўнай ўлады Беларусі. Галоўная мэта Партыі БНФ - усталяваньне дэмакратычнага грамадзтва і пабудова моцнай Беларускай дзяржавы. Партыя БНФ выступае за культурна-нацыянальнае адраджэньне Беларускай нацыі, за разьвіцьцё беларускай культуры ды культуры ўсіх нацыянальных супольнасьцяў Беларусі. Партыя БНФ мае больш як 3500 сяброў (членаў) ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Па альфабэту
A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z А Б В Г Д Е Ж З І И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Я